IMG_9052.JPGКореличский райком профсоюза работников образования и науки подвел итоги 2025 года

Аб рэалізацыі раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў 2025 годзе праграм дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, выніках работы і задачах на 2026 год слова трымала старшыня Ірына Кучко.

 

Як адзначыла прамоўца, 2025 год быў няпростым. Акрамя ажыццяўлення абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза, павышэння іх узроўню жыцця, забеспячэння бяспечных умоў працы, замацавання норм і гарантый у раённым Пагадненні і калектыўных дагаворах, актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці краіны: у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі, 35-годдзя ўтварэння ФПБ, прымалі актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году добраўпарадкавання.


Агульнаадукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі ў 2025 годзе ажыццяўлялі 327 педагагічных работнікаў, з іх з вышэйшай адукацыяй 82,6%. На працягу года прайшлі атэстацыю 22 педагагічных работніка, з іх 7 — на вышэйшую, 3 — на першую і 12 на другую кваліфікацыйныя катэгорыі.
У 2025 годзе да работы прыступілі 11 маладых спецыялістаў. З мэтай замацавання на першым рабочым месцы ім у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі ўстаноўлены формы матэрыяльнай падтрымкі. Усе маючыя патрэбу забяспечаны арэндным жыллём.


Важным накірункам дзейнасці ў справаздачны перыяд было і застаецца ажыццяўленне грамадскага кантролю. Старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый, надзеленых правамі грамадскіх інспектараў па ахове працы, грамадскімі інспектарамі ён ажыццяўляўся праз удзел у рабоце камісій і ўзгадненне лакальных прававых дакументаў. Праводзіліся Тыдні нулявога траўматызму, адзіныя дні прафілактыкі вытворчага траўматызму, дні аховы працы і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы.
Штогод члены арганізацыі ўдзельнічаюць у шэрагу абласных мерапрыемстваў: турнір па валейболе, міні-футболе, КВЗ і г.д. У 2025 годзе зборная каманда ўдзельнічала ў абласным турыстычным злёце, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі. Зборная каманда раённай арганізацыі таксама прымала ўдзел у абласным фестывалі КВЗ сярод работнікаў устаноў адукацыі, членаў прафсаюза ў г. Ліда і заняла другое месца. Ужо стала традыцыяй для членаў прафсаюза быць удзельнікамі раённага велапрабегу, прысвечанага Дню народнага адзінства. Карэліцкія педагогі ўжо другі год запар удзельнічалі ў кастынгу народнага шоу «Зорны шлях».

Прафсаюзны лідар выказала словы падзякі самым актыўным і нераўнадушным удзельнікам пярвічных прафсаюзных арганізацый дзяржаўных устаноў адукацыі: «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы», «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы», «Красненская сярэдняя школа», «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай», «Дзіцячы сад г.п. Мір», «Жухавіцкая сярэдняя школа», «Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы», «Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы».
Ірына Сяргееўна засяродзіла ўвагу на рабоце з ветэранамі педагагічнай працы. У рамках акцыі «Ад усёй душы» былі арганізаваны сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы, наведванні на даму, а таксама былі накіраваны віншавальныя паштоўкі. Запрашаюцца ветэраны на мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстановах адукацы, і на раённыя святы.
Яшчэ адзін з накірункаў прафсаюзнай работы — выкананне праграмы турысцка-экскурсійнай дзейнасці і санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення. У справаздачным перыядзе ажыццёўлены 10 экскурсійных мерапрыемстваў, у тым ліку праз паслугі ТЭУП «Беларустурыст» — 6 паездак.
Па праграме аздараўлення членаў прафсаюза ў санаторыях сістэмы «Белпрафсаюзкурорт» у справаздачным перыядзе аздаравіліся 17 членаў прафсаюза ў санаторыях «Крыніца», «Нарач», «Нарачанка», з іх — 5 членаў прафсаюза самастойна, для 12 членаў прафсаюза быў арганізаваны тур выхаднога дня ў санаторый «Нарач».
Актыўны ўдзел прымаюць у суботніках, акцыях і парадах, віншуюць калег з юбілеямі, Новым годам, Днём абаронцаў Айчыны, 8 Сакавіка, Днём настаўніка.
«Толькі разам мы змаглі дабіцца пэўных вынікаў у сваёй дзейнасці і зможам дабіцца яшчэ большага», — адзначыла Ірына Кучко.
На пасяджэнні слова трымалі грамадскі інспектар па ахове працы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Алена Буй, старшыня савета ветэранаў галіновай ветэранскай арганізацыі і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таіса Мухіна.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Шпак, якая выказала словы падзякі членам прафсаюза за работу і адзначыла, што наперадзе іх чакае шмат спраў.

Члены прафсаюзнай арганізацыі атрымалі ўзнагароды: грамату Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі — настаўнік фізкультуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Аляксей Буй, Ганаровыя граматы раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школы № 2 г.п. Карэлічы» Вольга Івашка і педагог-арганізатар гэтай установы Вікторыя Русецкая. Старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Лукскай сярэдняй школы Таццяну Манько павіншавалі з днём нараджэння.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Андрэя ДЗЯНІСКА