IMG_9052.JPGТаццяна Лойша. Яе прызванне — дарыць радасць пазнання

Таццяна Лойша — настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна».

Свой прафесійны шлях педагога Таццяна Віктараўна пачала ў 2010 годзе, закончыўшы ўстанову адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», пазней — магістратуру вышэйназванага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Мовазнаўства». А сення яна ўжо настаўнік-метадыст.

Таццяна Віктараўна ў рабоце з вучнямі кіруецца словамі Астрыд Ліндгрэн: «Калі мы хочам змяніць свет да лепшага, мы павінны пачынаць з дзяцей».

З’яўляецца кіраўніком раённай школы маладога настаўніка настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, адказным арганізатарам РЦЭ і ЦЭ, прымала ўдзел у абласной творчай групе настаўнікаў па стварэнні электроннага метадычнага рэсурсу «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне на ўроку», рэгулярна праводзіць практычныя заняткі для слухачоў павышэння кваліфікацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Таццяна Віктараўна — актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый і семінараў.

Шмат увагі надае рабоце з высокаматываванымі вучнямі. Яе навучэнцы былі ўдзельнікамі і неаднаразовымі пераможцамі школьных, раенных, абласных алімпіяд, раенных і абласных навукова-практычных канферэнцый («Крыштальная Альфа-2024» — дыплом III ступені), XIV Каложскіх абласных навукова-адукацыйных чытанняў (дыплом II ступені), літаратурных конкурсаў «І толькі Слова ў вяках жыве…», «Імены, здабытыя талентам» (абласны і рэспубліканскі этапы — дыпломы II ступені), «Культурны воблік горада», «Гонар нацыі», «Жывая класіка» і інш.

Педагог актыўна займаецца публікацыйнай дзейнасцю. За перыяд з 2022 па 2025 апублікаваны 62 артыкулы ў навукова-метадычных часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова i літаратура», «Пачатковая школа», «Адукацыя і выхаванне», «Настаўніцкая газета». У 2025 годзе выдала дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Рыхтуемся ды алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. 7 клас».

Таццяна Лойша — творчы педагог. У сваім акаўнце ў Інстаграме яна вядзе розныя рубрыкі: «Я — класны кіраўнік», «Адукацыйнае лета», «100 пытанняў настаўніку» і інш.

Таццяна Віктараўна лічыць, што сення настаўнікі могуць зрабіць вельмі многа, каб афарбаваць школьнае жыцце дзяцей у адно з самых выдатных чалавечых пачуццяў — радасць пазнання.