Вясна-красна на ўвесь свет! 

21.03.2024

У  Свіслацкай сярэдняй школе 21 сакавіка гукалі вясну. Вучні пачатковых класаў ўдзельнічалі ў тэатралізаванай пастаноўцы  “Вясна-красна на ўвесь свет!”, якую падрыхтавалі настаўнікі пачатковых класаў разам з педагогам-арганізатарам Карачун А.У.

 Вучні паказалі абрады гукання вясны, спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі. На прыканцы свята частаваліся смачнымі ласункамі - пірагом, печанымі птушкамі-жаваронкамі.Свята прынесла задавальненне і дзецям, і дарослым.  Мы ў чарговы раз упэўніліся, што такія сумесныя сустрэчы далучаюць дзяцей і дарослых да беларускай нацыянальнай культуры.