Хутка ў школу
17.08.2023
На Гродзеншчыне 120 тысяч школьнікаў сядуць за парты 1 верасня. Сярод іх 11 000 першакласнікаў.
— На пачатак новага навучальнага года ў Гродзенскай вобласці будуць функцыянаваць 742 установы адукацыі, у тым ліку 304 школы, — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык. — Колькасць навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі складзе каля 120 тысяч чалавек, сярод якіх 11 000 першакласнікаў.
Пад дэвізам “Першы раз у новы клас” пачнецца надыходзячы навучальны год не толькі для школьнікаў рэгіёна. Да верасня на Гродзеншчыне прыкметна прырасце і педагагічная сям'я вобласці. Чакаецца прыбыццё каля 700 маладых спецыялістаў.
Як адзначыў Руслан Абрамчык, увага мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў засяроджана на забеспячэнні жыллём маладых спецыялістаў і стварэнні сацыяльна-бытавых умоў пражывання, у тым ліку магчымасці выдзялення арэнднага жылля, месцаў у інтэрнатах незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці.
Істочнік: https://t.me/nastgaz