Абмеркаванне законапраекта: аб Усебеларускім народным сходзе

31.10.2022
На Дзятлаўшчыне працягваюцца грамадскія абмеркаванні праекта Закона аб Усебеларускім народным сходзе. Адна з сустрэч у фармаце дыялогавай пляцоўкі, арганізатарам якой выступіла Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага профсаюза работнікаў адукацыі і навукі адбылася 27 кастрычніка у дзяржаўнай установе адукацыі “Раклевіцкая базавая школа”.

Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыя Беларускага профсаюза работнікаў адукацыі і навукіпадрабязна растлумачыў асноўныя палажэнні закона аб УНС: парадак яго фарміравання , функцыі і паўнамоцтвы, рэгламент дзейнасці, хто будзе з’яўляцца дэлегатамі, парадак іх выбрання, правы і абавязкі, а таксама колькасны састаў, звярнуў асаблівую ўвагу на парытэтны прынцып саставу УНС, канстытуцыйныя паўнамоцтвы УНС на прыняцце рашэнняў і іншыя.

Напрыканцы сустрэчы Станіслаў Баляслававіч адзначыў, што праекты гэтага закона размешчаны ў прэсе, у тым ліку раённай, на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, заклікаў данесці інфармацыю да ўсіх працаўнікоў калектыва, прапанаваў выказаць свае меркаванніна прававым форуме Беларусі.













